Зямля, дзе мой народ узрос…
15 студзеня гасцямі Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча сталі выхаванцы прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Для іх быў падрыхтаваны гістарычны экскурс “Я вандрую ў стагоддзях” у рамках аматарскага аб'яднання “Краязнаўчая майстэрня”. Дзеці акунуліся ў гісторыю калегіума, даведаліся аб знакамітых людзях, якія вучыліся ў гэтай установе, а таксама аб гістарычных асобах, якія наведвалі на працягу стагодзяў гэты будынак.

Развітваючыся з бібліятэкай хлопцы і дзяўчаты пакінулі сваё “ДЗЯКУЙ” на дрэве з хэштэгам “#СпасибоКнига”, тым самым прынялі ўдзел у акцыі “До чего ж оно красиво, слово доброе … "спасибо”, прымеркаванай да Міжнароднага дня "Дзякуй".
Бібліятэкар Нароўская Н. В.