Гучы, беларускае слова!
Міжнародны дзень роднай мовы, асноўнай мэтай якога з'яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці ў свеце і прафілактыка вымірання моў, штогод адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну роднай мовы “Гучы, беларускае слова!”.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА "Зубаўская дзіцячы сад - сяредняя школа Аршанскага раёна". Бібліятэкар расказала вучням аб тым, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень.

Спынілася на тым, што робіцца ў нашай краіне для развіцця і захавання роднай мовы, які ўклад у зберажэнне роднай беларускай мовы можа ўнесці кожны з нас.

Затым вучні прынялі ўдзел у адукацыйна-гульнёвай праграме “Родная мова”. Шэраг спаборніцтваў выявіў лепшых знаўцаў роднай мовы.



Верш Віктара Шведа “10 запаведзяў” стаў наказам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ею жыцця век.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова