Увага! Пачалося галасаванне!
Паважаныя чытачы і бібліятэкары! Да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка Янкі Сіпакова на нашым сайце быў аб’яўлены конкурс малюнкаў “Мой родны кут”.
Галасаванне на лепшы малюнак стартавала 18 лютага і працягнецца да 10 сакавіка 2021 года. Па выніках конкурсу будуць выяўлены пераможцы, якім будзе прысуджана 1,2,3 месца. Жадаем поспехаў нашым удзельнікам!