Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Культурны скарб беларускай душы

mova korotkevichaСупрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для сваіх чытачоў падрыхтавалі кніжную выставу “Культурны скарб беларускай душы”.  Кнігі, прадстаўленыя на выставе - гэта  творы беларускіх аўтараў на беларускай мове з фонду нашай бібліятэкі, усе без вынятку цікавыя і займальныя, як для дарослых, так і для дзяцей. Казкі, апавяданні, вершы, прыгоды… Усё гэта, і  шмат чаго яшчэ вы знойдзеце на кніжнай выставе.

Таксама з 16 па 27 лютага ў аддзеле абанемента дзіцячай бібліятэкі праходзіць акцыя “Зазірні ў літаратурны чамадан”.

 

mova korotkevicha1

mova korotkevicha2

Галоўная мэта -  яшчэ раз звярнуць увагу да роднага слова.  Дзякуючы нестандартнаму афармленню прыцягне вашу ўвагу “Літаратурны чамадан”. А колькі цікавага, а часам карыснага можна знайсці ў кнігах, змешчаных у старым чамадане, які стварае атмасферу загадкавасці і ўпэўненасці дзяцей у тым, што менавіта ў ім знаходзяцца самыя незвычайныя і цікавыя  кнігі. 

Запрашаем гараджан прыняць удзел у акцыі.

Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова!

А.Л. Руклінская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен