Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Гавары і чытай па-беларуску

Govori i chitay po belorusskiДа Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў кніжную выставу-заклік "Гавары і чытай па-беларуску".

На выставе былі прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія выйшлі ў рубрыцы "Мая беларуская кніга", таксама творы, якія даўно палюбіліся чытачам бібліятэкі, а адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны беларускім пісьменнікам-юбілярам 2021 года.

 

Govori i chitay po belorusski1

Govori i chitay po belorusski2

Govori i chitay po belorusski3

Govori i chitay po belorusski5Таксама ў бібліятэцы на роднай беларускай мове прайшло мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка. У літаратурную вандроўку "Расказвае Уладзімір Ягоўдзік" бібліятэкар запрасіла сваіх юных чытачоў.

Govori i chitay po belorusski6

Трэба адзначыць, што беларуская літаратура карыстаецца ўвагай і попытам у чытачоў, бо "пакуль мы гаворым і спяваем, мова беларуская жывая"

Govori i chitay po belorusski4

Бібліятэкар А.Дубашынская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен