Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Далучайся да роднага слова

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы 19 і 20 лютага прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі “Далучайся да роднага слова”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Бібліятэкар Т.Іванова не толькі размаўляла з чытачамі на роднай мове, але і прапанавала ім у гэтыя дні на працы, у краме, на вуліцы, дома – усюды карыстацца роднай мовай. Не засталіся без увагі і творы беларускіх пісьменнікаў, якія ў гэты дзень карысталіся асаблівым попытам.

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu1

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu2

Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава-панарама “Роднай мовы пералівы”, якая адлюстроўвае амаль усе адценні роднага слова.

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu4

У кніжным куточку  чытацкіх пераваг “Кнігі для дзяцей па-беларуску” дзеці змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры сучасных дзіцячых аўтараў.

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu3

Для юных чытачоў, а гэта вучні 3 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”, была падрыхтавана цікавая літаратурная гадзіна “Падарожжа ў кніжны свет”.

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu5

На працягу 2-х дзён у памяшканні бібліятэкі ціхім фонам гучалі беларускія аўтарскія і народныя песні.

Prisoyedinyaysya k rodnomu slovu6

Мерапрыемства, прысвечанае нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, данесла да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”.

Бібліятэкар Т.Іванова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен