Прыгоды і фантастыка Паўла Місько

14 сакавіка споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Місько – беларускага пісьменніка, празаіка, паэта, публіцыста, аўтара такіх знакамітых твораў для дзяцей, як “Грот афаліны”, “Прыгоды Бульбобаў”, “Эрпіды на планеце Зямля” і інш.
З нагоды юбілея беларускага пісьменніка супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 3 класа ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Оршы” правялі куфэрак прыгод “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”.




Відэапрэзентацыя пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Паўла Місько. Пра творчасць пісьменніка хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, выконваючы цікавыя заданні: вырашалі крыжаванку, разгадвалі рэбусы, складалі пазлы, успаміналі, што такое сінонімы і антонімы. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні, удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра што і пра каго пісаў Павел Місько, успомнілі назвы дзіцячых твораў аўтара, пазнаёміліся з галоўнымі героямі кніг.



Скончылася сустрэча вясёлым прадстаўленнем. Дзеці праявілі свае акцёрскія здольнасці. Пераўвасобіўшыся ў дзеда, бабу і двух сабак – Бульку і Боба, юныя акцёры паказалі вясёлую сцэнку “Адзін дзень з жыцця Бульбобаў”.



Бібліятэкар Ільінцава В. В.