Загадкі дзеда Васіля

19 мая для вучняў 1-6 класаў ДУА “Вусценская дзіцячы сад-сярэдняя школа” Аршанскага раёна прайшла літаратурная гульня “Загадкі дзеда Васіля” да 110-годдзя з дня нараджэння В.Віткі.
Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з біяграфіяй, творамі пісьменніка. Чытачы даведаліся, што Васіля Вітку па-сапраўднаму звалі Цімох Васільевіч Крысько. З1957 па 1974 гады ён з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”, лаўрэат Міжнароднай прэміі Ханса Крысціяна Андэрсэна. Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны “Загадкі Васі Вясёлкіна”, віктарына па казках В.Віткі.Сваімі творамі аўтар вучыць дзяцей любіць родную мову, дапамагае разабрацца ў разуменні дабра і зла, імкнуцца выхаваць іх актыўнымі людзьмі.


Бібліятэкар Н.М.Гусева