Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!
У рамках плана мерапрыемстваў да Года народнага адзінства бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі правяла гістарычны экскурс “Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!”. Мерапрыемства было арганізавана для ўдзельнікаў летняга лагера адпачынку “Сонейка”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Дзеці здзейснілі падарожжа па роднай краіне. Наведалі станцыі: “Мая Радзіма”, “Нашы сімвалы”, “Моўная”, “Родная прырода”, “Знаўцы”. Затым пазнаёміліся з кнігамі, у якіх расказваецца пра гісторыю краіны, дзяржаўныя сімвалы Беларусі, знакамітыя месцы нашай Радзімы.




Напрыканцы бібліятэкар нагадала дзецям, што яны юныя грамадзяне нашай краіны. Таму іх абавязак – добра вучыцца, каб у будучым зрабіць яе яшчэ больш прыгожай і багатай. Беларусь – гэта краіна іх будучыні.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова