Ляўкі – куток натхнення і любві
7 ліпеня спаўняецца 139 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы – беларускага паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры. 6 ліпеня у бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў літаратурны калейдаскоп “Ляўкі – куток натхнення і любві”, прысвечаны знакамітаму беларускаму песняру.
На працягу ўсяго дня бібліятэкары расказвалі чытачам цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы, знаёмілі з яго творчасцю. Асобую ўвагу звярталі да Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” - маляўнічага кутка, куды калісьці трапіў пісьменнік зусім выпадкова.



Прыехаў па справах камандзіроўкі, ды так палюбіў гэты край, што вырашыў пабудаваць там дачу. Цікавыя заданні, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, дапамаглі чытачам праверыць свае веды пра знакамітага земляка.



Кожнаму ўдзельніку прапанавалі ўслых прачытаць верш Янкі Купалы і падарылі на памяць маленькія падарункі.

Бібліятэкары С. У. Колабава, В. В. Ільінцава.