Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Вялікае свята, дзе кніг багата!

Vialikaje sviata dzie knih bahata15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы – адзначалі  прафесійнае свята Дзень бібліятэк. У гэты святочны дзень Барздоўская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх аматараў кнігі і чытання на інфармацыйны дайжэст “Вялікае свята, дзе кніг багата”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-6 класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа  Аршанскага раёна”, для якіх прайшла гутарка-прапанова “Запрашаю ў нашу бібліятэку”.

Падчас гутаркі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй паходжання прафесіі бібліятэкара, з правіламі паводзін у храме кнігі, даведаліся пра прафесійныя сакрэты, якія дапамагаюць у рабоце, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Дзеці паспаборнічалі ў розных конкурсах на веданне аўтарскіх казак: “Бюро находок”, “Шиворот на выворот”, “Самый внимательный”.

Vialikaje sviata dzie knih bahata 1

Vialikaje sviata dzie knih bahata 2

Vialikaje sviata dzie knih bahata 3

Vialikaje sviata dzie knih bahata 4

Vialikaje sviata dzie knih bahata 6

Vialikaje sviata dzie knih bahata 5

На працягу тыдня ў бібліятэцы работала кніжная выстава з шыкоўным падборам літаратуры “Пускай и ХХI веке звучит хвала библиотеке!”, кожны жадаючы мог на памяць сфатаграфацца з любімай кнігай.

Бібліятэкар Т.В. Іванова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен