Народнае адзінства - дабрабыт і развіццё дзяржавы
17 верасня 2021 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў круглы стол “Народнае адзінства - дабрабыт і развіццё дзяржавы”, на якім прысутнічалі навучэнцы Аршанскага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”.
Кожны год нясе ў сабе ўнікальныя падзеі, якія ўплываюць на жыццё людзей. 2021 год прысвечаны народнаму адзінству. Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў нашай краіне, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня. Такое рашэнне прынята, каб з'яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.


Гасцямі мерапрыемства сталі Вішнеўскі Уладзімір Рыгоравіч, сакратар Аршанскай гарадской партыйнай арганізацыі Камуністычная партыя Беларусі, краязнаўца; Страковіч Міхаіл Міхайлавіч, член Віцебскага абкома Камуністычнай партыі Беларусі, член кантрольна-рэвізійнай камісіі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі; святар царквы Прасвятой Багародзіцы айцец Аляксандр.



У пачатку была агучана гісторыя свята. Прысутныя абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці, якія неабходны для ўзмацнення згуртаванасці і адзінства. Было адзначана, што толькі агульнымі намаганнямі і без разладаў мы зможам шмат чаго дасягнуць. Музычнымі падарункамі павіншавалі прысутных Бакуновіч Марыя (кампазіцыя “Песня о далёкой Родине”, канцэртмайстар Зуева Галіна Васільеўна); Нарчук Святлана Мікалаеўна (песня “Рэчанька”); Вараб’ева Уладзіслава (кампазіцыя “Ах, вы сені”, канцэртмайстар Райцына Ларыса Уладзіміраўна); Кажэўнікава Елізавета ( песня “С чего начинается Родина”).





Бібліятэкар К.Шпак