На крылах таленту
4 студзеня споўнілася 75 год нашаму земляку Канстанціну Нілаву – паэту, празаіку, драматургу. Да гэтай даты ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе 6 студзеня была праведзена літаратурная хвілінка «На крылах таленту» для навучэнцаў першага курса ДУА «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж».
Бібліятэкар расказала аб шматграннасці творчасці пісьменніка. Сустрэча з кожнай яго новай кнігай заўсёды хвалюючая і трапяткая. У яго творах – тонкае разуменне прыгажосці жыцця. Мерыдыян кахання паэта пралягае праз падзеі нашага часу, праз няпростыя падзеі 20-га і пачатку 21-га стагоддзя, праз каханне да Беларусі. Да гэтай даты была падрыхтавана кніжная выстава «У гонар пісьменніка».


Бібліятэкар Цынкевіч А.А.