Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Жывое дыханне мінуўшчыны

anhelitus0Краязнаўства – гэта не толькі мэта, але і сродак выхавання і навучання. Вывучэнне гісторыі роднага краю фарміруе тыя каштоўнасці, якія неабходны, менавіта,  сёння: патрыятызм, духоўнасць, нацыянальная самасвядомасць.

У Год гістарычнай памяці дзіцячая бібліятэка імя У.С. Караткевіча праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных любімаму гораду. У чэрвені 2022 года Орша адзначыць 955 год з дня сваёй першай згадкі ў «Аповесці мінулых гадоў».

anhelitus1

anhelitus2

anhelitus3

anhelitus4

20 красавіка хлопчыкаў і дзяўчынак 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Оршы” бібліятэкары запрасілі на гістарычную вандроўку “Жывое дыханне мінуўшчыны”, дзе падрабязна пазнаёмілі з гісторыяй дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча і  будынка, ў якім яна знаходзіцца. Юныя чытачы акунуліся ў далёкае мінулае і ўявілі сябе вучнямі іезуіцкага калегіўма.

anhelitus5

anhelitus6

anhelitus8

Далей наведвальнікаў чакаў гістарычны урок «Аршанскі герб: шлях да разгадкі» у рамках аматарскага аб’яднання «Краязнаўчая майстэрня». Герб Оршы - адзін з найстаражытнейшых на тэрыторыі нашай рэспублікі і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

anhelitus9

anhelitus10

anhelitus11

Дзеці даведаліся шмат новага з гісторыі ўзнікнення гербаў, пра што расказвае герб Оршы, што абазначаюць колеры і сімвалы, пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці горада і гараджан. Яны з вялікай цікавасцю ўспрымалі новую для сябе інфармацыю. Для больш нагляднага ўспрымання матэрыялу, была арганізавана кніжная выстава і відэапрэзентацыя. Вучням было прапанавана намаляваць аршанскі герб. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у стварэнні свайго асабістага герба, герба сям'і, герба класа. У канцы мерапрыемства школьнікі замацавалі свае веды, актыўна адказваўшы на пытанні віктарыны.

anhelitus12

anhelitus13

anhelitus14

Бібліятэкар Н. Нароўская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен