Пасхальная радасць для ўсіх
На светлым тыдні ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы адбылася тэматычная праграма “Пасхальная радасць для ўсіх”. Пасхальную радасць сабраліся раздзяліць малодшыя чытачы бібліятэкі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята Уваскрашэнне Хрыстова, расказала як адбываецца таінства сыхода благадатнага агню, як святкуюць Пасху, сімвалах свята і чаму яйкі фарбуюць у чырвоны колер.
Дзеці пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме.


Бібліятэкар нагадала, што светлыя пасхальныя дні самы час для чытання праваслаўнай кнігі. Усе разам прачыталі апавяданне Сафіі Макаравай “Первый день Светлой недели”, даведаліся аб пасхальных забавах і абмеркавалі прачытанае.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова