Матулін ручнік
Тэматычная экспазіцыя “Повязь часоў – беларускі ручнік” аформлена ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы.
25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць i мінуламу, i сучаснасці. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю. На экспазіцыі прадстаўлена літаратура, вершы пра беларускі ручнік, ручнікі з асабістых калекцый жыхароў вёскі.


Для малодшых чытачоў бібліятэкі праведзена этнаграфічная гадзіна “Матулін ручнік”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб паходжанні і ўжыванні ручніка нашымі продкамі. Пазнаёміліся з вершамі беларускіх аўтараў: А. Дзеружынскага “Наш беларускі ручнік”, А. Пысіна “Ручнікі”, М. Танка “Расшытае крыжакамі”.


На прыкладах пераканаліся, што ручнік папулярны і патрэбны і ў нашы дні. Ён па-ранейшаму прысутнічае ў найбольш важныя этапы жыццёвага шляху чалавека.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова