Ён і сёння з намі, наш Купала!
2022 год – Купалаўскі год. Народны паэт Беларусі у сваё 140-годдзе мусіць выйсці за сцены бібліятэкі. Яго вершы павінны сутыкнуцца з душамі і сэрцамі юных беларусаў. 16 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Корбана ў гонар 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы адбылася гутарка-прызнанне “Паэт народны – паэт сапраўдны”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы летняга лагера “Лукамор’е” ДУА “Гімназія №1 г.Оршы”.
Бібліятэкары І.Дзярабіна і В.Рыпінская пашырылі веды дзяцей аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, выхоўваючы тым самым павагу да асобы народнога песняра.

Янка Купала – нацыянальны паэт Беларусі, чый верш “Хлопчык і лётчык” натхніў Юрыя Гагарына на заваяванне космасу. Янка Купала займаўся і перакладамі. Дзякуючы яму на беларускай мове загучалі 92 творы 36 аўтараў, у тым ліку “Слово о полку Игореве”, “Медный всадник” Аляксандра Пушкіна. Яго п'есы і вершы перакладзены на мноства моў і да гэтага часу чытаюцца па ўсім свеце.


У вершах беларускага паэта ёсць галоўнае - спрадвечнае імкненне людзей да лепшага і адкрытага, шчырага, сумленнага жыцця. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэафільма “Мой Купала”. Пасля прасмотру дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўняя адзін аднаго.

Сёння без творчасці народнага песняра нельга ўявіць родную беларускую літаратуру. Верым, што Янку Купалу будуць яшчэ доўга і доўга чытаць пакаленьні нашых нашчадкаў.

Загадчык бібліятэкай І.Дзярабіна