Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Чараўнік беларускага слова

čaraŭnik bielaruskaha slovaДа 140-годдзя з дня нараджэння песняра беларускай літаратуры Янкі Купалы, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры паэтам і драматургам, крытыкам і вучоным у бібліятэцы № 10 адбылася літаратурная гадзіна “Чараўнік беларускага слова”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4-7 класаў, якія наведваюць школьны лагер “Турыст”.

На працягу мерапрыемства бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з біяграфіяй Янкі Купалы, расказала аб асноўных вехах творчасці, а таксама ўдзельнікі праслухалі найбольш знакамітыя і значныя вершы  паэта. Напрыканцы вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы - Музей-сядзіба Янкі Купалы і мемарыяльны запаведнік "Ляўкі", які з'яўляецца філіялам Музея народнага паэта Беларусі імя Янкі Купалы.

čaraŭnik bielaruskaha slova1

čaraŭnik bielaruskaha slova2

Бібліятэкар М.І. Курачкіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен