Нам словы Купалы з маленства знаёмы…
У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. Гэту важную падзею не змаглі абыйсці чытачы Барздоўскай сельскай бібліятэкі і прынялі ўдзел у літаратурна-паэтычнай акцыі “Нам словы Купалы з маленства знаёмы”.
6 ліпеня наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана ўзяць з паліцы кнігу Янкі Купалы і прачытаць услых свой любімы твор. Трэба азначыць, што да акцыі далучыліся прыхільнікі беларускага паэтычнага слова самых розных узростаў.


Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы. Гучалі прыгожыя купалаўскія вершы, якія не могуць не крануць сэрца кожнага беларуса: “Мая малітва”, “На Купалле”, “Вясна”, “Явар і каліна” і іншыя.


Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава-юбілей “Летапісец свайго народа”, на якой прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы.
Бібліятэкар Т.В.Іванова