Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Пакуль ёсць Купала - будзе народ

pakuĺ josć kupala3Вось ужо 140 гадоў зямля беларуская мае аднаго з найлепшых сваіх сыноў - Янку Купалу, нашага славутага класіка, які прыйшоў да людзей як пасланец нябёсаў і пакінуў зорны след у вечнасці і ў гісторыі нашай краіны. Сёння без яго творчасці нельга ўявіць родную беларускую літаратуру. Янка Купала і сёння народны пясняр і паэт. З нагоды юбілейнай даты песняра роднай Беларусі 7 ліпеня ў Смальянскай сельскай бібліятэке-клубе была праведзена літаратурная гадзіна "Пакуль ёсць Купала - будзе народ" для навучэнцаў ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж".

Яны разам з бібліятэкарамі з задавальненнем прайшліся жыццёвымі і творчымі сцежкамі песняра. Успомнілі выдатныя радкі бессмяротных твораў аўтара, зазірнулі ў таямніцы беларускай душы. Аматары паэтычнага слова яшчэ доўга не разыходзіліся, разглядалі кніжную выставу, прысвечанаю творчасці Янкі Купалы, чыталі яго вершы.

pakuĺ josć kupala1

pakuĺ josć kupala2

Бібліятэкар Цынкевіч А.А.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен