Непаўторны Янка Брыль
На абанеменце дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча з 2 па 9 жніўня арганізавана кніжная выстава “Непаўторны Янка Брыль”. Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі пра жыццевы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах: “Муштук і папка”, “Акраец хлеба” “Птушкі і гнезды”, “Иду в родное”, “У родника” і інш.
Янка Брыль – народны пісьменнік Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру: апавяданні, навелы, нарысы. Янка Брыль адносіцца да ліку тых пісьменнікаў, чые творы вядомы беларусам яшчэ са школьнай лаўкі. Яны дапамагаюць лепш разумець навакольны свет і людзей, вучаць бачыць і цаніць прыгажосць у жыцці і мастацтве. Добра вядомы нам і як перакладчык. Дзякуючы яму ўбачылі свет на беларускай мове многія творы расійскіх, украінскіх і польскіх пісьменнікаў – Л. Талстога, А. Чэхава, М. Горкага, П. Бажова, А. Даўжэнкі, Э. Ажэшкі і многіх іншых.




Запрашаем чытачоў наведаць дзіцячую бібліятэку імя У. С. Караткевіча і пазнаёміцца з выставай.
Бібліятэкар Куціна Х.В.