Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Да вытокаў рукой дакрануцца

da vytokaŭ rukoj dakranuccaДля кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта у гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

З гэтай нагоды 3 верасня для маленькіх чытачоў бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікамі Барздоўскага СДК правяла пазнавальную літаратурную гадзіну “Да вытокаў рукой дакрануцца”.

da vytokaŭ rukoj dakranucca1

da vytokaŭ rukoj dakranucca2

Вядучая Т.Іванова пазнаёміла прысутных з гісторыяй як самога свята, так і з гісторыяй беларускага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён. Успомнілі выдатных прадстаўнікоў нашай краіны, іх творчасць, значэнне іх дзейнасці не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. На працягу мерапрыемства дзеці даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, Мяленціі Сматрыцкім і інш.

da vytokaŭ rukoj dakranucca3

da vytokaŭ rukoj dakranucca4

Удзельнікам мерапрыемства прыйшлося да спадобы гістарычнае падарожжа з прыпынкамі, на якіх іх чакалі розныя цікавыя конкурсы “Наборшчыкі”, “Перакладчыкі”, “Метаграмы”, тэматычная віктарына “Беларуская скарбонка”, турнір знаўцаў «Гісторыя беларускай кніжнасці”, загадкі.

da vytokaŭ rukoj dakranucca6

da vytokaŭ rukoj dakranucca5

Барздоўская сельская бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць прэзентацыю кніжнай выставы “Да кніжных скарбаў дакрануцца ”.

Бібліятэкар Т.В.Іванова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен