Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў
У Беларусі 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна праходзіць шмат мерапрыемстваў. 15 верасня прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў”.
Вядучыя Валянціна Самонава і Вольга Лявонава распаведалі вучням 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №6”, як дзякуючы гістарычнай памяці магчыма пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. У 2022 годзе шмат юбілейных дат. Можна пералічыць вялікую колькасць выдатных беларусаў, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу Радзіму. Так у рамках мерапрыемства быў паказаны відэасюжэт “Талент заручаны з небам”, прысвечаны Максіму Танку, 17 верасня якому адзначалі 110 год з дня нараджэння.



Юныя артысты ДУА "Аршанская Дзіцячая школа мастацтваў №1" Афанасенка Кацярына, Кушакова Вікторыя, Літвінаў Яўген парадавалі прысутных сваімі песнямі. Вучні разам с класным кіраўніком Ірынай Міхайлаўнай Аладзьевай актыўна адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны “Мой горад”. Горад Орша - старажытны, з багатай гісторыяй і гераічным мінулым, горад, якому прысвечана шмат вершаў і песен. Наша зямлячка, Тамара Краеўская, аўтар і выканаўца парадавала прысутных сваей песняй “Здраствуй, Орша”. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню ў вучняў любові да Радзімы, родных мясцін, роднай мовы, павагі да мінулага.

Бібліятэкар ЦБ імя А.С.Пушкіна В.В. Лявонава.