Роднай мовы пясняр
У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці ў Якаўлевіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла пазнавальная гадзіна «Чытаем разам».
Уся краіна святкуе 140-годзе з дня нараджэння Якуба Коласа.У сваіх творах пісьменнік паказаў быт, праблемы, якія існавалі ў той час, станаўленне нашай краіны, нашай дзяржавы.З захапленнем дзеці слухалі расказ бібліятэкара, пра жыццёвы шлях песняра.



Шмат цудоўных твораў пісьменнік напісаў і для дзяцей. Многія з іх гучалі на мерапрыемстве ў выкананні дзетак.
Гістарычная заслуга Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету
Бібліятэкар С.Я.Аксёнава