У родным слове
3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры, вучонага, дзяржаўнага дзеяча, чалавека вялікай і шчодрай душы - Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў літаратурны вечар “У родным слове - цэлы свет”. Вядучыя: Вольга Лявонава і Валянціна Самонава пазнаёмілі навучэнцаў Аршанскага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава з цікавымі сведкамі жыцця і творчасці пісьменніка.
Творчасць Якуба Коласа - гэта чароўны, багаты і непаўторны свет, які запаўняе родная зямля, народ і гісторыя. Колас пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні Дзіцячай школы мастацтваў №1 – Удадзіслава Вараб’ева, Арсеній Філіповіч, Кацярына Жук і Вікторыя Кушакова падаравалі музычныя нумары.




Парадаваў прысутных удзельнік узорнага тэатра “Вясёлка” Палаца культуры г. Барань Уладзіслаў Саляннікаў, які расказаў байку Я. Коласа “Конь і сабака”.





Творы Коласа напісаны звыш 100 гадоў таму, а актуальны і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет і навучанне. Лепшым помнікам пісьменніку будзе, калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Валянціна Самонава.