Паклон ад нас прыміце, песняры
Якуб Колас і Янка Купала гэта скарбніца ў якую сабраны водар, прыгажосць, паэзія нашых ніў, палёў, лясоў, рэк, азёр – летапіс жыцця народа з яго звычаямі і марамі.
2022 год праходзіць пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа і Я. Купалы і мы таксама ганарымся волатамі паэтычнага слова. З гэтай нагоды ў бібліятэцы імя Я. Коласа 4 лістапада адбылася літаратурная гадзіна “Паклон ад нас прыміце, песняры”, для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 11 г.Оршы”.




На мерапрыемстве гучалі вершы паэтаў, песні. Каб паглыбіць веды вучняў, бібліятэкары Жураўская Т.С. і Пацеліна А.А. паведалі пра жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа і Я. Купалы. Дзеці таксама чыталі вершы пісьменнікаў.

Бібліятэкар А.А. Пацеліна