Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Купала і Колас – народа душа і голас

naroda duša i holas2022 год адзначаны вялікай падзеяй у культурным жыцці Беларусі – 140-годдзем з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта пісьменнікі, якія пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы справядлівасці, гуманізму, дабра і аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Яны сталі народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова.

8 лістапада ў бібліятэцы імя У.Корбана прайшла літаратурна-музычная вечарына “Купала і Колас – народа душа і голас”, прысвечаная жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая прайшла вельмі цікава і змястоўна. У мерапрыемстве прымалі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі І.Дзярабіна і В.Рыпінская і найбольш актыўныя члены клуба “Вдохновение”.

naroda duša i holas4

Вядучымі мерапрыемства былі згаданы біяграфія і асноўныя творы пісьменнікаў. Усе прысутныя праявілі зацікаўленасць, і з поспехам адказвалі на пытанні віктарыны, з вялікім задавальненнем чыталі і абмяркоўвалі вершы класікаў, уважліва слухалі цікавыя факты з жыцця Я. Купалы і Я. Коласа.

naroda duša i holas2

naroda duša i holas3

На працягу мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з вершаў паэтаў у выкананні бібліятэкара Ю.Вікулавай, а таксама песні на словы беларускіх класікаў, якія і зараз блізкі і зразумелы нашым сучаснікам, напэўна таму, што словы вельмі лёгка пранікаюць у душы людзей. На працягу месяца дзейнічае кніжная выстава “Жыццёвыя дарогі Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

naroda duša i holas5

Імкліва бягуць гады… Але б колькі часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Любіце і шануйце родную мову і Бацькаўшчыну!

naroda duša i holas1

Загадчык бібліятэкай І.Дзярабіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен