З любоўю да роднага краю
Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай нацыі. Яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. Пра яго хочацца распавядаць, з яго хочацца браць прыклад.
З гэтай нагоды 24 лістапада ў сценах Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла інфармацыйная гадзіна “З любоўю да роднага краю”. Вядучыя мерапрыемства Кацярына Лепешава і Валянціна Самонава пазнаёмілі навучэнцаў Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава з цікавымі сведкамі жыцця і творчасці пісьменніка, прадставілі відэапрэзентацыю.




Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні ДУК “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1” – трыо балалаек, Аляксандра Галіна, Вікторыя Кушакова, якія падаравалі музычныя нумары.



Уладзімір Караткевіч пакінуў нам багатую спадчыну, яго творы ўваходзяць у наша жыццѐ мудрымі дарадчыкамі і надзейнымі сябрамі, вучаць нас быць разумнымі, добрымі, мужнымі і спагадлівымі. Праз асэнсаванне жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча мы выхоўваем цікавасць да гістарычнага мінулага і сучасных падзей Беларусі.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Самонава