Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ20 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшоў гістарычны экскурс для вучняў 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Оршы”, прысвечаны 85-годдзю ўваходжання Оршы і Аршанскага раёна ў склад Віцебскай вобласці. На мерапрыемстве прысутнічалі натарыўсы Натарыяльнай канторы Аршанскага раёна и горада Орша Ю.П.Бандарэнка і К.А.Шынкевіч.

Вучні разам з бібліятэкарам А.У.Шолахавай прыгадалі славутасці роднага горада, пазнаёміліся з гісторыяй іх стварэння, даведаліся шмат цікавага пра мінулае і сучаснае нашага горада. Ж.А. Палітава расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра краязнаўчы праект “7 чудес Оршанщины”, які быў рэалізаваны супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна да 955-годдзя г.Оршы.

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ1

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ2

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ4

На мерапрыемства бібліятэкары запрасілі добрага сябра бібліятэкі – вядомую аршанскую паэтэсу, аўтара і выканаўцу сваіх песень Т.М.Краеўскую. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі цудоўныя вершы Тамары Міхайлаўны: “Караткевічу”, “Константин Заслонов”, “Баллада о флёровцах”, “Ганаруся”, “Успаміны”, “Родная мова”, “Афганская боль” і іншыя. Паэтычныя чытанні Тамары Міхайлаўны перапляталіся з выкананнем песень, праглядам відэакліпаў на вершы “Здравствуй, Орша!”, “Глаза матерей”.

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ3

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ5

pačatak usiamu ziamlia tvaich baćkoŭ6

Бібліятэкар А.У.Шолахава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен