Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Пуцяводная зорка беларусаў – Еўфрасіння Полацкая

Euphrasinnia Polatskaya0Праваслаўная гісторыка-патрыятычная гадзіна “Слова пра Еўфрасінню ” прайшла 17 сакавіка для вучняў 4 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” ў рамках фестывалю праваслаўнай кнігі “Дарогамі праваслаўя”.

Еўфрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе.

Euphrasinnia Polatskaya1

Вернікі лічаць Еўфрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі. Сярод славутых імён, якія праславілі нашу Бацькаўшчыну, неслі нязгаснае святло ведаў, імя Еўфрасінні Полацкай займае пачэснае месца. Яна сваёй дзейнасцю на некалькі стагоддзяў абагнала час.

Euphrasinnia Polatskaya3

Еўфрасіння Полацкая стала першай у гісторыі Беларусі мецэнаткай. Дзякуючы ёй былі створаны першыя школы, яна клапацілася аб перапісванні кніг. Пра гэтыя і многія іншыя цікавыя факты з жыцця знакамітай асветніцы расказала бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібіліятэкі на гісторыка-патрыятычнай гадзіне, на якой вучні праявілі актыўнасць, задавалі пытанні, знаёміліся з кнігамі аб жыцці Еўфрасінні Полацкай. Для чытачоў бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава-гісторыя “Пуцяводная зорка беларусаў – Еўфрасіння Полацкая”.

Euphrasinnia Polatskaya2

Бібліятэкар Іванова Т. В.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен