Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Тэматычная праграма “Тройца”

TroitsaУ Зубаўскай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная праграма “Тройца”. У хрысціянскім календары Дзень Прасвятой Тройцы – вялікае царкоўнае свята. Адзначаецца ў знак Тройцы: Бога Айца, Бога Сына і Бога Духа Святога. Бібліятэкар нагадала біблейскія сюжэты і расказала ўдзельнікам свята пра сыходжанне Сятога Духа і Богаяўленні.

Затым звярнуліся да народных традыцый свята. Успомнілі культ зеляніны, шлюбу і продкаў у аснове свята. Запляталі і ўпрыгожвалі сімвал свята - бярозку, праслаўлялі яе ў вершах, вадзілі хараводы, наталяліся гаючай сілай маладых траў.

Troitsa1

Troitsa2

Troitsa3

Troitsa4

Troitsa7

Troitsa5

Troitsa6

Свята пакінула шмат ўражанняў і стварыла святочны настрой.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен