Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Наша Перамога

Naša PieramohaГадзіна памяці “Наша Перамога” адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы і была прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы летняга лагера адпачынку “Сонейка”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Бібліятэкар нагадала, што дзень 22 чэрвеня – асаблівая дата ў нашым календары і гісторыі нашай краіны. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых ў Вялікай Айчыннай вайне, дзень смутку па яе ахвярам і дзень бясконцай ўдзячнасці за спасенне Айчыны, за мірнае жыццё на зямлі.

Naša Pieramoha1

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме, адказалі на пытанні віктарыны “Што ты ведаеш пра Вялікую Айчынную вайну?”, прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях.

Naša Pieramoha2

Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помнікаў воінскай славы.

Naša Pieramoha3

Naša Pieramoha4

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен