Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Свята паэзіі ў Ляўках

levky kupala 20231 ліпеня ў Ляўках, на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка, адбылося свята паэзіі “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, прымеркаванае да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама падрыхтавалі святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў.

levky kupala 2023 57

Прывітальнымі спевамі і духмяным караваем сустракалі ганаровых гасцей удзельнікі народнага калектыву народнай музыкі і песні “Выцінанка”.

levky kupala 2023 16

Ганаровыя госці свята – вядомыя беларускія пісьменнікі – аддалі даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўсклалі кветкі да помніка песняру.

levky kupala 2023 31

levky kupala 2023 34

Шчырымі апладысментамі гледачы сустракалі старшыню Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаўрэата шматлікіх літаратурных конкурсаў Тамару Іванаўну Краснову-Гусачэнка, пісьменнікаў М.У. Намеснікава, С.А. Красава, І.Р. Радзіхоўскую з г. Віцебска, І.В. Саламаха і Л.Р. Піскун з г. Полацка, А.І. Чарота, І.М. Фралову, А.У. Басікірскую, Р.Ю. Малахоўскага, К.С. Роўда з Мінска, аршанскіх пісьменнікаў К. Нілава, А. Прохарава, Т. Краеўскую.

levky kupala 2023 37

levky kupala 2023 45

levky kupala 2023 41

levky kupala 2023 42

levky kupala 2023 52

Спецыяльным госцем свята стаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я.Фінберга” які выступіў з канцэртнай праграмай на словы Янкі Купалы. Сярод выступоўцаў: лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла і Дзімітрый Качароўскі.

levky kupala 2023 65

Шмат добрых песен прагучала ў выкананні народнага калектыву народнай музыкі і песні “Гагарынскія музыкі” Вусценскага дома культуры.

levky kupala 2023 50

Духмянымі нацыянальнымі стравамі і прысмакамі гасцей мерапрыемства частавалі народныя аматарскія аб’яднанні – “Надзея” Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба, “Пралеска” Дачнінскай сельскай бібліятэкі, “Жаночыя сакрэты” Вусценскай сельскай бібліятэкі і народнае аматарскае аб’яднанне “Гаспадынька” ДУК “Аршанскі раённы Цэнтр культуры”.

levky kupala 2023 18

levky kupala 2023 22

levky kupala 2023 56

Свята ў Ляўках падаравала цудоўны дзень для адпачынку ў адным з найпрыгажэйшых куточкаў Беларусі, кожны змог адчуць мілагучнасць роднай мовы і атрымаў асалоду ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песень.

Фотальбом свята глядзець

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен