Рыцар Беларусі
24 лістапада ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена літаратурная гасцёўня «Рыцар Беларусі», прысвечаная беларускаму пісьменніку, публіцысту, паэту, перакладчыку і драматургу, сцэнарысту, класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу.
Гасцямі мерапрыемства сталі члены аматарскага аб’яднання “Натхненне” і чытачы бібліятэкі. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Уладзіміра Сяменавіча, чыталі яго пранікнёныя вершы. Для прыцягнення ўвагі чытачоў да твораў пісьменніка ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Летапісец народнага лёсу».

Бібліятэкар І.Я.Харанека