Гавары са мной па-беларуску!
21 лютага рабочы дзень у бібліятэцы №3 пачаўся менавіта з беларускай мовы – тут праходзіла акцыя “Гавары са мной па-беларуску!”. Усе чытачы, якія прыходзілі ў бібліятэку, і, канешне, самі бібліятэкары гаварылі толькі на беларускай мове, віншавалі адзін аднго са святам – з Міжнародным днём роднай мовы.


Таксама бібліятэкарамі была падрыхтавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў на роднай мове. Мерапрыемства адбылося ў рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”.
Бібліятэкар Булычова Л. М.