Роднымі словамі пра Беларусь
21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшла гадзіна паэзіі “Роднымі словамі пра Беларусь” у рамках акцыі “Размаўляй і натхняй”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы”.
Разам з бібліятэкарам А.У. Шолахавай дзеці разважалі аб тым, якая прыгожая наша Радзіма і якая мілагучная, звонкая, моцная наша беларуская мова.



Вучні прачыталі цудоўныя вершы пра нашу Беларусь і родную мову знакамітых беларускіх паэтаў: В.Віткі, У.Мазго, М.Пазнякова, Я.Жабко, Л.Пранчака.



А каб замацаваць свае веды беларускай мовы чацвёртакласнікі з задавальненнем выканалі заданні бібліятэкара: з аднаго прапанаванага слова скласці мноства іншых слоў, расказаць пра сваіх бацькоў і свайго сябра на беларускай мове.


Бібліятэкар А.У. Шолахава