Мая адзіная мова
У Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэкар Зубрэвіцкай сельскай бібліятэкі імя Я.Сіпакова заклікала наведвальнікаў бібліятэкі, вучняў і настаўнікаў Зубрэвіцкай сярэдняй школы прыняць удзел у акцыі “Размаўляй і натхняй”, якую аб'явіла Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна.
Вучні 4, 6 і 7 класаў завіталі ў бібліятэку і бібліятэкар расказала, на якіх паліцах размешчаны аддзел беларускай літаратуры, дзе можна знайсці кніжкі беларускіх аўтараў. Звярнула ўвагу школьнікаў на тое, што калі ўзнікнуць цяжкасці з напісаннем, тлумачэннем або перакладам слоў, на дапамогу прыйдуць слоўнікі.


Бібліятэкар расказала пра вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы, нараджэнца вёскі Зубрэвічы Янку Сіпакова. Гэта быў вельмі сціплы чалавек улюбёны ў родныя мясціны, зубраўцоў і ў родную мову, пра якую пісаў
…Бывае, не радуюць песніМора крылатага птушак –Тады я іду да цябе,Мой акіян вялікі,У які ўсе моры ўпадаюць, -Мая адзіная мова! Я.СіпакоўБібліятэкар Л.А. Картузова