Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Слаўлю цябе, мая родная мова

slaŭliu ciabie maja rodnaja mova21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове. Веданне сваёй мовы і павага да іншых робіць чалавека разумней, дабрэй, культурней. У гэты дзень бібліятэкар Ларынаўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную гасцёўню «Слаўлю цябе, мая родная мова». 

Вядучыя мерапрыемства Кульбацкая I. і Жандзінскі А. расказалі прысутным аб разнастайнасці моў на планеце, пра тое, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўнае магутнасць. Мова - гэта наш паўсядзённы побыт, наша жыццё, гісторыя, культура. Без мовы не будзе народа. Дзень роднай мовы - гэта выдатная магчымасць для кожнага чалавека задумацца аб значнасці яго роднай мовы і ўнесці свой уклад у яго захаванне і развіццё. Захаванне роднай мовы з'яўляецца залогам захавання культурнай разнастайнасці і ўмацавання міжнароднага міру. Для ўсіх жа беларусаў родная мова — беларуская. Яна самая меладычная, самая прыгожая і непаўторная.

slaŭliu ciabie maja rodnaja mova1slaŭliu ciabie maja rodnaja mova2

На мерапрыемстве прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы «Роднае слова», Н.Гілевіча «Родная мова», М.Танка «Роднае слова», А. Грачанікава «Мова» ў выкананні Кульбацкай I., Журавай I., песні «Люблю цябе, Белая Русь», «Беларусь ты мая» ў выкананні Журавай I. і Жандзінскага А. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі абласной бібліятэкі «Размаўляй i натхняй».

Бібліятэкар І. Кульбацкая

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен