Родная мова – народа здабытак
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная значыць – любімая, дарагая, самая-самая. Мова, якая абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і аб’ядноўвае людзей незалежна ад месца і часу пражывання. Адзначалі гэты дзень і ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. У рамках акцыі абласной бібліятэкі “Размаўляй і натхняй” сярод чытачоў прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Знаўцы беларускай мовы”.
Немагчыма ўявіць спадчыну нашых продкаў без ведання прыказак і прымавак, таму чытачам было прапанавана назваць як мага больш беларускіх народных прымавак і прыказак.


Мы пачулі шмат распаўсюджаных прымавак, але трапляліся і незнаёмыя, вельмі рэдкія, якія асабліва падкрэслілі трапнасць роднага слова, дасціпнасць прыказак і прымавак у розных сітуацыях. На працягу тыдня бібліятэкары бралі ў чытачоў інтэрв'ю “Самае цікавае слова на беларускай мове” і вось, што высветлілі - чытачы ведаюць вельмі шмат цікавых, незвычайных, часам смешных слоў, сэнс якіх не адразу зразумееш, але гэта даказвае што цікавасць да беларускай мовы не знікае.


Усе мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ў рамках свята, спрыялі развіццю пазнавальнай актыўнасці чытачоў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, а таксама садзейнічалі прывіццю любові да роднай мовы - жывой і непаўторнай.



Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі А.І. Фядосава