Чытай, каб жыць цікава і карысна!
З 27 па 31 сакавіка ў Запольскай сельскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Пачаўся ён выставай-прэзентацыяй “Чытай, каб жыць цікава і карысна!”, на якой былі прадстаўлены цікавыя і маляўнічыя кнігі беларускіх аўтараў.
28 сакавіка дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурным падарожжы “Казачная краіна. Ведаеце, дзе яна?”. У госці да юных чытачоў прыйшла з вяселымі конкурсамі, займальнымі віктарынамі і рознымі забавамі Каралева Кніга.


На працягу Тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць прыняць ўдзел у забаўляльных і пазнавальных праграмах Запольскай сельскай бібліятэкі.
Бібліятэкар Крышкевіч І.В.