У мірным небе белы бусел
Патрыятычная акцыя, прымеркаваная да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў “У мірным небе белы бусел” праведзена бібліятэкарам Зубаўскай сельскай бібліятэкі.
Мэта акцыі – засяродзіць ўвагу на каштоўнасці міра, за які ахвяравалі жыццём нашы дзяды і прадзеды, выхаванне патрыятызму і гатоўнасці заўжды адстаіваць і абараняць, тое, што заваёвана мінулымі пакаленнямі. Белы бусел – адзін з сімвалаў нашай роднай Беларусі, сімвал міра, згоды і стварэння - плыве сёння ў блакіце мірнага неба. Вельмі хочацца каб дзеці ведалі і памяталі якой цаной была заваёвана Вялікая Перамога, былі ўдзячны героям за мір.


Удзельнікі акцыі зрабілі белага бусла, прачыталі вершы, прысвечаныя краіне і героям-пераможцам, прышпілілі буслоў да тэматычнай выставы, на якой былі прадстаўлены выданні аб гераічным мінулым нашай Радзімы і яе дасягненнях у мірны час.

Лунае белы бусел і над роднай вёскай. С надзеяй і ўпэўненасцю ў заўтрашні дзень глядзяць у мірнае неба яе жыхары. Нам ёсць што берагчы, нам ёсць чым ганарыцца.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова