Наша Перамога
Літаратурна-патрыятычную гадзіну “Наша Перамога”, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа правяла бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі для наведвальнікаў летняга лагера адпачынку “Солнышко”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Бібліятэкар нагадала, што дзень 22 чэрвеня – асаблівая дата ў нашым календары і гісторыі нашай краіны. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых ў Вялікай Айчыннай вайне, дзень смутку па яе ахвярам і дзень бясконцай ўдзячнасці за спасенне Айчыны, за мірнае жыццё на зямлі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме, зрабілі віртуальнае падарожжа да мемарыялаў памяці і смутку. Адказалі на пытанні віктарыны “Армейская”, прынялі ўдзел у бліц-апытанні “Дарогай Перамогі” і інтэрактыўных гульнях.


Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да Брацкай магілы савецкіх воінаў.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова