Прыгоды на Івана Купала
6 ліпеня весела і цікава прайшлі “Прыгоды на Івана Купала” у святочна прыбраным скверы, каля Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба.
Каго тут толькі не было! Купалінка (Кацярына Лістападава) расказала аб традыцыі свята Купалля. Загадвала загадкі. Дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Ліі Курганавай звівалі вяночкі з палявых кветак. Траўніца Мікалаеўна прынесла поўны кошык лекавых траў і расказала ад якіх яны хвароб, гісторыі іх назваў. Таксама бойка гандляваў карабейнік.





Потым з’явілася лясная фея (А.Цітарэнка), якая аб’явіла, што не хапае на свяце феерверкаў, вызвала дзяўчынку і хлопчыка зрабіць іх з мыльных пузыроў, атрымалася весела, знайшліся ўдзельнікі конкурсу “Хто хутчэй вып’е бутэльку вады”. Замест вогнішча фея прапанавала прыгаць праз крапіву, якая ўсім дае здароўе, многія паспрабавалі злавіць “рыбку”. За ўсе конкурсы Купалінка ўзнагароджвала пераможцаў і ўдзельнікаў салодкімі прызамі. А песнямі “Васількі”, “Рамонкі”, “Травы лугавыя”, “Гуляць дык гуляць” і інш. Радавалі Л.Шмакава, А.Лявіцкая, А.Касцюковіч, А. Казлоў. Святочны настрой стваралі і госці А.Старавойтаў і Тамара і Мікалай Голікавы (муж і жонка), якія прыгожа станцавалі вальс пад песню “Майский вальс”.





Закончылася свята добрымі пажаданнямі ўсім прысутным і фотаздымкамі.




Кіраўнік клуба “Надзея” Г.М.Ярмошкіна