Спатканне з талентам
Традыцыйна, кожны год, 25 ліпеня ў дзіцячым парку “Казачная краіна”, каля помніка знакамітага пісьменніка, нашага земляка і таленавітага чалавека Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, праходзяць громкія чытанні.
І гэты год не стаў выключэннем, ушанаваць памяць пісьменніка прыйшлі бібліятэкары ЦБ імя А.С. Пушкіна, бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча, супрацоўнікі музея імя У.С. Караткевіча, аматары яго творчасці: Краеўская Т.А., Крываносава В.Я., Аўраменка П., Лапцеў А. і іншыя. На сустрэчы гучалі вершы самаго аўтара ў выкананні гасцей і вершы, прысвечыныя пісьменніку. Шмат цёплых слоў гучала аб яго творчасці, якая адрозніваецца рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, гуманістычным гучаннем. На прыканцы мерапрыемства госці ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі да помніка.





Бібліятэкар Бараш Я.Ю.