Промні асветы
У рамках мерапрыемства, прысвечанага святкаванню Дня беларускага пісьменства і друку ў бібліятэцы ім. М. Горкага для навучэнцаў 7 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Оршы” быў праведзены гістарычны шлях "Промні асветы".
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі вучням, што Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. У гэтым годзе ён пройдзе ў Івацевічах. Асаблівым яно стала на віцебскай зямлі, бо яна дала асноўны імпульс развіццю беларускага кнігавыдання. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі – яны ўсе выхадцы зямлі віцебскай.
Хлопцам і дзяўчынкам было прапанована паглядзець відэаролік “Асветнікі зямлі беларускай”. А ў канцы мерапрыемства вучні згулялі ў гульню “Мая Беларусь самая….”, дзе кожны госць мерапрыемства напісаў, якой ён бачыць сваю Беларусь!
Загадчык бібліятэкі А. В. Кліменка