Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Спеўная струна адкрытай душы

lynkov tsentralnaya25 лістапада, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова, у Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшоў вечар-партрэт “Спеўная струна адкрытай душы”.

“Творы Міхася Лынькова даўно і па справядлівасці сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры…” Васіль Быкаў.

lynkov tsentralnaya1

lynkov tsentralnaya3

Вядучыя мерапрыемства Кацярына Лепешава і Валянціна Самонава пазнаёмілі вучняў    11“Б” і 8 “В” класа ДУА “Гімназія № 2 г. Орша” з жыццём і творчасцю пісьменніка, з героямі дзіцячых твораў “Міколка-паравоз”, “Пра смелага  ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, “Янка – парашутыст” і  іх прыгодамі. Найбольшую цікавасць у прысутных выклікалі ваенныя апавяданні, пра мужнасць і гераізм, помсту і нянавісць да ворага “Васількі” і  “Дзіцячы башмачок”. Вучні даведаліся пра гісторыю напісання апавяданняў, паглядзелі відэафільм.

lynkov tsentralnaya2

lynkov tsentralnaya6

Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі выкладчыкі і вучні ДУА “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1” Г. Смірнова, Д. Шашкова,  П. Чарняўскі, падаравалі музычныя нумары і добры настрой. 

lynkov tsentralnaya4

lynkov tsentralnaya5

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі была аформлена кніжная выстава “Шчодрае сэрца Міхася Лынькова” на якой прадстаўлены мастацкія творы, крытычныя артыкулы, фотаздымкі.

lynkov tsentralnaya7

Бібліятэкар ААіІ  Валянціна Самонава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен