Наша памяць
Гадзіну гістарычнай памяці “Наша памяць – напамін і перасцярога” , прымеркаваную да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, правяла бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў першага класса ДУА“Зубаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.
Бібліятэкар расказала пра самотную дату ў нашай гісторыі, аб зверствах фашызма ў гады ваеннага ліхалецця, аб муках і выпрабаваннях, што выпалі на долю савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расказала пра вязняў дзяцей і пазнаёміла з кнігай “Ніколі не забудзем”. Усіх кранула апавяданне “У нямеччыне”.

Пра мемарыяльны комплекс памяці дзецям-ахвярам фашызма ў вёсцы Красны Бераг расказала настаўніца Наталля Вішнеўская. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на тым, што пра гэта трэба ведаць і памятаць дзеля таго, каб больш ніколі на нашай зямлі не было вайны.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме.


Бібліятэкар Т.Р. Дзегцярова