Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Спатканне з талентам

Den pamyati Korotkevich25 ліпеня –  дзень памяці Уладзіміра Караткевіча.  Па даўняй традыцыі ў гэты  дзень у гарадскім дзіцячым парку “Казачная краіна” каля помніка пісьменніку адбыліся гучныя чытанні і ўскладанне кветак. Супрацоўнікі  Аршанскай Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, дзіцячай бібліятэкі імя У.С.Караткевіча, а таксама прыхільнікі творчасці: аршанскія пісьменнікі, супрацоўнікі музеяў, вучні школ узгадалі жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, зачыталі любімыя вершы.

Аршанская зямля шчодрая на літаратурныя таленты. Найбольш яркай зоркай на літаратурным небасхіле з’яўляецца Уладзімір  Сямёнавіч Караткевіч. Яго жыццё – узор служэння радзіме, мове і  народу, а яго творы – гімн Беларусі. Ён працаваў як празаік, паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык.  Творы пісьменніка з захапленнем чытаюць людзі рознага ўзросту і густу. Па кнігах Уладзіміра Караткевіча  моладзь вучыцца любіць сваю мову, сваю Радзіму, усе сапраўднае і шчырае, што ёсць у чалавечым жыцці.

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мiльярды двухногiх…

Den pamyati Korotkevich1

Den pamyati Korotkevich2

Den pamyati Korotkevich3

Den pamyati Korotkevich4

Den pamyati Korotkevich5

Den pamyati Korotkevich6

Den pamyati Korotkevich7

Бібліятэкар ААіІ Валянціна Самонава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен