Паэты не паміраюць – ад іх застаюцца песні
Да Дня памяці нашага ганаровага земляка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў бібліятэцы №3 для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Планета дзяцінства” ДУА “Сярэдняя школа N 14 г. Оршы” была праведзена літаратурная сустрэча “Паэты не паміраюць – ад іх застаюцца песні”.
Бібліятэкар расказала дзецям пра пісьменніка, які нарадзіўся і жыў у Оршы, вядомы ў многіх краінах, яго творы перакладзены на іншыя мовы (украінскую, рускую, чэшскую, польскую). Бібліятэкар таксама расказала пра памятныя мясціны Аршаншчыны, якія ўвекавечваюць памяць пра Уладзіміра Караткевіча.

Вучні прачыталі вершы славутага земляка і прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці пісьменніка.

Бібліятэкар Цыганкова Л.В.