Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Праз шкельца гісторыі

praz škieĺca historyi7 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Галоўная ідэя свята – паказаць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа. Сёлета сталіцай пісьменства будзе горад Ліда (Гродзенская вобласць). Шэраг мерапрыемстваў пройдзе па ўсёй краіне ў гэты перыяд часу.

2 верасня супрацоўнікі Дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча падрыхтавалі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН Аршанскага раёна пазнавальную праграму “Праз шкельца гісторыі” да Дня беларускага пісьменства і 395-годдзя з часу заснавання Куцеінскай друкарні.

praz škieĺca historyi2

praz škieĺca historyi1

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і Сімяона Полацкага. З дапамогай відэапрэзентацыі госці бібліятэкі здзейснілі віртуальнае займальнае падарожжа ў мінулае і дакрануліся  да гісторыі Аршанскага Куцеінскага манастыра. Яны ўбачылі знакаміты “Буквар” Спірыдона Собаля 1631 года выдання і першы друкарскі станок.

praz škieĺca historyi3

praz škieĺca historyi4

praz škieĺca historyi5

Па заканчэнні мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты змаглі азнаёміцца з кніжнай выставай “Праз шкельца гісторыі”, на якой прадстаўлена цікавая літаратура, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. У гэты дзень кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў шмат станоўчых эмоцый і пазітыву.

praz škieĺca historyi6

Бібліятэкар  В. Ціханскі

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен